Новости Молодечно и Молодечненского района

СЁННЯ – ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА

  • 2024-10-06 07:54:00

Паважаныя настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы, выхавальнікі, работнікі сістэмы адукацыі!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша прафесія – самая важная і неабходная. Менавіта ад вашага педагагічнага майстэрства і цеплыні сэрцаў залежыць, якую будучыню мы пабудуем. На вас ускладзена асаблівая адказнасць – навучыць і выхаваць, напоўніць жыццё маладых людзей сэнсам, даць ім магчымасць стаць паспяховымі, высокакультурнымі, запатрабаванымі і карыснымі грамадству.

Вялікі дзякуй ветэранам педагагічнай працы за прыклад працавітасці і ўклад у сістэму адукацыі раёна.
Няхай вашы творчая праца, прафесіяналізм, любоў да дзяцей будуць гарантам маральнага і фізічнага здароўя маладога пакалення, асновай якаснага паляпшэння жыцця нашых людзей. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, усіх зямных даброт вам і вашым сем’ям.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя педагогі, ветэраны педагагічнай працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша прафесія патрабуе высокага прафесіяналізму, велізарных душэўных і фізічных сіл, мудрасці, цярпення, умення ахвяраваць асабістым часам у інтарэсах нашых дзяцей. Сваёй нястомнай працай і пастаянным творчым пошукам вы закладваеце асновы заўтрашняга дня, выхоўваеце годных грамадзян нашай краіны.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам педагагічнай працы, якія з’яўляюцца прыкладам для маладых настаўнікаў, узорам глыбокай адданасці свайму прызначэнню.

Выказваем вам шчырую ўдзячнасць за вернасць прафесійнаму абавязку, душэўную цеплыню, якую вы штодня дорыце дзецям! Дзякуй за нялёгкую, але такую высакародную працу! Жадаем новых педагагічных поспехаў, жыццёвай энергіі, яркіх і таленавітых вучняў, моцнага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту.
Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, С.І. САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь