
Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Аўтамабільная і дарожная галіны – адны з галоўных складальнікаў рэгіянальнай эканомікі. Без вашай зладжанай, добрасумленнай працы, пачуцця адказнасці за справу нельга ўявіць паўсядзённае жыццё раёна.
Вам часта даводзіцца працаваць у складаных, часам экстрэмальных умовах. Дзякуй за сумленную працу і прафесіяналізм. Асаблівыя словы ўдзячнасці – ветэранам-аўтамабілістам, дарожнікам, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сваіх прадпрыемстваў, выхавалі годную змену і заслужылі павагу.
Жадаем вам безаварыйнай работы, прафесійных поспехаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў