Паважаныя архівісты раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Дзень архівіста мае глыбокія гістарычныя карані і сучаснае значэнне для захавання нацыянальнай спадчыны. Архівы Беларусі – гэта не толькі сховішча мінулага, але і важны рэсурс для будучага развіцця. Яны даюць унікальную магчымасць для даследаванняў, бізнес-аналітыкі, культурных ініцыятыў.
Працаваць у архіўнай службе немагчыма без адданасці сваёй справе, любові да роднага краю. Жадаем вам моцнага здароўя, добрага настрою, удачы і дабрабыту. Няхай работа прыносіць задавальненне і дае сілы для ўвасаблення новых задум.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў