Новости Молодечно и Молодечненского района

Святкуем Дзень горада разам!

  • 2024-07-05 15:09:31

6 ліпеня
15.00-17.00, амфітэатр – святочная канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў устаноў культуры і адукацыі Маладзечанскага раёна «Хочу признаться городу в любви»
15.00-21.00, парк Перамогі – выстава работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва , творчыя майстар-класы, работа інтэрактыўных пляцовак
17.00-19.00, пляцоўка ля амфітэатра – танцавальны вечар «Купальскі карагод» у рамках праекта «RetroDANCE»
19.00-23.15 – раённае свята «Купальскі фэст»:
19.00-21.00, пляцоўка ля амфітэатра – дзіцячая канцэртна-забаўляльная праграма «Купальская зорка»; дзіцячая пазнавальна-гульнявая праграма «Сонейка гуляла, дзетак забаўляла»;
21.30, амфітэатр – тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам творчых калектываў Палаца культуры «Кветка шчасця і кахання»;
23.00 – фаер-шоу і запальванне купальскага вогнішча