У мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыні і намеснікі старшынь камісій з усіх раёнаў Мінскай вобласці, горада Жодзіна, а таксама прадстаўнікі адукацыі, медыцыны, прафсаюзаў, пракуратуры, міліцыі, МНС, кіраўнікі грамадскіх арганізацый. Гэтыя людзі традыцыйна ўключаны ў склад КСН і дапамагаюць вырашаць пытанні дабрабыту дзяцей і сем’яў, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.
Намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, старшыня камісіі па справах непаўналетніх Мінскага аблвыканкама В. Сірэнка павіншаваў калег, ветэранаў службы і нагадаў пра галоўнае прызначэнне камісій – цэнтральнага звяна ў сістэме прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў сярод падлеткаў, абаронцы інтарэсаў дзяцей:
— Мы працуем для будучых пакаленняў, таму павінны думаць пра тое, каб канкрэтнаму чалавеку не дазволіць упасці, а дапамагчы падняцца і расці. Важна памятаць, што мы маем справу з юнымі грамадзянамі краіны, з падрастаючым пакаленнем і абавязаны не толькі кіравацца законам, але і праяўляць цеплыню, увагу. Неабходна ўмець бачыць і ўлічваць у сваёй рабоце ўсе фактары, якія прыводзяць да сямейнага няшчасця і штурхаюць дзіця на правапарушэнне, — падкрэсліў Віктар Іванавіч.
Плённая праца, высокі ўклад у развіццё сістэмы аховы дзяцінства многіх прысутных былі адзначаны Ганаровымі граматамі і падзякамі. Сярод узнагароджаных — намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Маладзечанскага райвыканкама Вольга Клепакова.