Жыхар Маладзечна Аляксей на сваім электрамабілі «Nissan Leaf» праехаў некалькі тысяч кіламетраў. Мужчына папрасіў не называць яго прозвішча, аднак ахвотна расказаў пра машыну, якая «запраўляецца» ад звычайнай разеткі.
-- Выбраў «Nissan Leaf» таму, што гэта адна з найбольш распаўсюджаных мадэляў электрамабіляў, -- гаворыць субяседнік. – Яна даступная, простая ў эксплуатацыі і нядрэнна сябе зарэкамендавала на дарогах розных краін. Каштуе такое аўто каля 12 тысяч долараў. Увогуле, цяпер усе асноўныя вытворцы легкавых аўтамабіляў маюць электрычныя версіі сваіх вырабаў. А знакамітая «Тэсла» толькі на іх і спецыялізуецца.
Летам на адной зарадцы можна праехаць каля 150 кіламетраў, зімой -- 130 (дадатковая энергія траціцца на абаграванне салона).
Больш падрабязна чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 14 верасня.