Нядаўна ў парку Перамогі яны арганізавалі спартыўна-аздараўленчую праграму «Рух – гэта жыццё!» У «фізкультурным комплексе» былі гульні і эстафеты, практыкаванні на трэнажорах.
Загадчыца аддзела традыцыйнага мастацтва і аматарскай творчасці Палаца культуры Марына Юхневіч заўважыла, што асноўная задача клуба – арганізацыя вольнага часу, змястоўнага адпачынку для адзінокіх людзей. І за 22 гады яго існавання праведзена шмат мерапрыемстваў. Цяпер клубам кіруе Людміла Кулеш – вельмі актыўная і пазітыўная жанчына, у якой шмат цікавых ідэй. У многім дзякуючы ёй у «Спатканні» ніколі не бывае сумна.
Для ўдзельнікаў таксама ладзяцца сустрэчы з псіхолагамі, медработнікамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, творцамі, краязнаўчыя паездкі па Беларусі. З задавальненнем прыходзяць клубаўцы на танцавальныя вечары адпачынку «Для тых, каму за...», што праводзяцца ў Палацы практычна кожную нядзелю.
У «Спатканні» больш за 30 удзельнікаў. Гэта пераважна жанчыны, прадстаўнікі розных прафесій: урачы, настаўнікі, музыканты, прадпрымальнікі, рабочыя. І да іх можа далучыцца кожны жадаючы.
Ірына РАБУШКА
Фота: архіў Палаца культуры