Што можа быць больш смачным, чым тварог з мёдам? Абодва гэтых кампанента для папулярнай і карыснай стравы можна купіць у магазіне СУП «Хажоваагра-2009».
– Хажоўскі мёд – адна з фішак нашага магазіна, – гаворыць прадавец Святлана Аляксеева. – У гаспадарцы ёсць свой пчальнік. Калі пачынаецца збор салодкага ўраджаю, пакупнікі спяшаюцца яго набыць. Попыт на мёд пастаянны. Раней людзі набывалі гэты прадукт восенню, калі пачынаўся сезон прастуд. Цяпер яны клапоцяцца аб здароўі круглы год.
Субяседніца паведаміла, што гандаль у сельскай мясцовасці мае свае асаблівасці. Прадавец ведае ўсіх пакупнікоў, ён ведае, каму што прапанаваць. Гэта дапамагае фарміраваць асартымент. Падводзіць землякоў нельга.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ