Не толькі адпачыць, але і больш даведацца пра родны край, пазнаёміцца са спецыфікай службы ў воінскіх фарміраваннях і падраздзяленнях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях мелі магчымасць падлеткі з горада і раёна, якія праходзілі падрыхтоўку ў профільным кругласутачным ваенна-патрыятычным лагеры «Дапрызыўнік».
Заняткі праводзіліся на базе фізкультурна-спартыўнага цэнтра дзяцей і моладзі праводзілі афіцэры 14-га асобнага ордэна Чырвонай Зоркі палка ўрадавай сувязі, ваеннага камісарыята Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў, ратавальнікі, воіны-інтэрнацыяналісты, члены раённай структуры ДТСААФ.
Своеасаблівым экзаменам для юных жыхароў Маладзечаншчыны сталі пяцідзённыя вучэбна-палявыя зборы па дапрызыўнай падрыхтоўцы. Страявыя заняткі, фізічныя практыкаванні, стральба з пнеўматычнай зброі дазволілі будучым абаронцам Айчыны лепш падрыхтавацца да армейскай службы.
На «Лініі Сталіна» будучым абаронцам Айчыны былі ўручаны членскія білеты ДТСААФ.
Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 20.06.2018 г.
Фота: архіў фізкультурна-спартыўнага цэнтра дзяцей і моладзі Маладзечанскага раёна.