Новости Молодечно и Молодечненского района

Сем сонейкаў Ганны і Рамана Шараметаў

  • 2019-07-26 09:47:31
  • Анжаліка Крупянькова

Тры гады таму на ўскрайку вуліцы Народнай у Лебедзеве стала весялей ад звонкіх дзіцячых галасоў. У новы двухпавярховы дом усялілася сям’я Ганны і Рамана Шараметаў, у якой тады яшчэ было пяцёра дзетак.

— Мы з жонкай лічым, што на свежым паветры дзеці будуць расці больш здаровымі. Таму і рашыліся на будаўніцтва, у якім нам вельмі дапамагла дзяржава. Праект складаў сам, знаёмая архітэктар толькі яго падкарэкціравала. І я задаволены ім: месца хапае ўсім, яшчэ і пакой для гасцей ёсць, — гаворыць галава сям’і і запрашае нас на экскурсію па доме.

Паднімаемся па шырокіх прыступках драўлянай лесвіцы і заадно знаёмімся з юнымі жыхарамі прыгожага дома. Старэйшы – дзесяцігадовы Дзіма — перайшоў у чацвёрты клас, у музычнай школе вучыцца іграць на скрыпцы. Расказвае, што бацькі купілі яму новы інструмент. Ёсць у доме і піяніна, на якім іграюць васьмігадовы Віталік і сямігадовая Танюша. Іх першыя слухачы – малодшыя браты і сёстры: пяцігадовы Максім, чатырохгадовая Віка, двухгадовая Сонечка і самы меншы Ільюша, якому крыху больш за год.

Як жыве мнагадзетная сям'я і растуць дзеткі, як будавалі дом і пасябравалі з суседзямі -- чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу , 27 ліпеня.