Новости Молодечно и Молодечненского района

Саджаем бульбу пад мотаблок

  • 2024-03-13 04:39:14
  • Алег Бяганскі

– На сваім участку вырошчваем бульбу, буракі, моркву, іншую агародніну, – гаворыць Раіса Севасцьянаўна. – У цяпліцы сваё месца займаюць памідоры, агуркі, перцы. Восенню робім шматлікія нарыхтоўкі. Адной толькі аджыкі закрываем літраў 40. Пасяўны матэрыял, як правіла, купляем у горадзе ў магазіне «Насенне».

Георгій Віктаравіч дадаў, што побач з іх домам закладзены сад. Нараўне з традыцыйнымі яблынямі, грушамі, слівамі, шыпшынай растуць у ім фундук, ажына, два гатункі вінаграду. Такім чынам, сям’я забяспечана вітаміннай прадукцыяй на ўвесь год.

– Цяпер коней на вёсцы практычна ніхто не трымае, – заўважыў гаспадар. – Мы саджаем ці апрацоўваем бульбу пад мотаблок. Разам дружна спраўляемся з любой работай.

Алег БЯГАНСКІ
Фота: Аляксей ПЛАТКО