Для маладога інжынера СУП «Хажоваагра-2009» Мікіты ДАВІДОВІЧА сёлетняе жніво – пятае ў працоўнай біяграфіі. А вось для яго калегі па камбайнавым экіпажы Сяргея БАРАНСКАГА – першае.
Больш вопытны работнік перадае навічку свае веды і навыкі. Тым больш, Мікіта пераадольваў ужо тысячны рубеж у намалоце збожжа. Аб’ядноўвае хлебаробаў імкненне паказаць сябе, маладосць, амбіцыйнасць. Таму ўсё ў іх атрымаецца.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ