Адбылося тэатралізаванае прадстаўленне, знаёмства з творчымі работамі супрацоўнікаў цэнтра. Для пажылых людзей быў арганізаваны майстар-клас. Малодшы навуковы супрацоўнік цэнтра Маргарыта Мажуць і метадыст Ала Бажко расказалі прысутным, якія будуць выкарыстоўвацца матэрыялы і як правільна рабіць з іх загатоўкі, паказалі, у якой паслядоўнасці трэба ўсё выконваць, далі карысныя парады.
І неўзабаве на стале з’явіліся першыя прыгожыя анёлкі, ёлачкі, упрыгожаныя цацкамі і гірляндамі, абсыпаныя серабрыстым інеем, іншыя яркія прывабныя вырабы.
Кіраўнік клуба псіхолаг раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Вольга Малашка расказала, што такія мерапрыемствы арганізуюцца для ўдзельнікаў «Мудрага ўзросту» рэгулярна.
Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.