Новости Молодечно и Молодечненского района

Рай на зямлі можна стварыць сваімі рукамі

  • 2024-07-21 07:47:04
  • Олег БЕГАНСКИЙ

У гэтым упэўнена сям’я Генадзія Аляксандравіча і Анастасіі Мікалаеўны Руднец з аграгарадка Аляхновічы.

Іх падворак адзін з найбольш прыгожых і дагледжаных у згаданым населеным пункце. Тут кожная дэталь дызайну адлюстроўвае добры густ і індывідуальны падыход. Адчуваецца, што людзі, якія стваралі камфорт, любяць сваю зямлю, свой дом, клапоцяцца адзін пра аднаго. 

– Гэты дом дастаўся мне ў спадчыну ад бабулі, – гаворыць гаспадыня. – Тут я правяла сваё дзяцінства. Калі выйшла замуж, мы заняліся добраўпарадкаваннем. Цяпер і нам прыемна, і нашым дзвюм дочкам. Такая праца ўсім толькі ў радасць.
Субяседніца паведаміла, што часцей за ўсё дызайнерскія ідэі падказвае яна. А рэалізуе праекты муж. У яго залатыя рукі. Тое, што падворак знаходзіцца на ўзгорку, дае дадатковыя магчымасці для творчасці. Адсюль адкрываецца прыгожы від на наваколле.

– Горад не заменіць вясковы абшар, свежае паветра, прыроду, – адзначыла Анастасія Руднец. – Што да камфорту, то яго кожны можа стварыць сваімі рукамі. 

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ