Новости Молодечно и Молодечненского района

Работа не кабінетная

  • 2024-10-10 07:23:00
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Маладога спецыяліста інжынера-механіка СУП «Хажоваагра-2009» Мікіту ДАВІДОВІЧА часта можна ўбачыць на мехдвары гаспадаркі. А калі трэба, ён садзіцца за руль трактара або камбайна і адпраўляецца на палявыя работы.

– Асноўныя мае абавязкі – арганізацыя рамонту і абслугоўвання тэхнікі, – паведаміў субяседнік. – Трэба, каб былі ў наяўнасці патрэбныя запчасткі, каб машыны і трактары выязджалі на заданні своечасова. Цяпер у паляводстве ручная праца практычна не выкарыстоўваецца. Таму вынік намаганняў хлебаробаў цалкам залежыць ад сродкаў механізацыі.

Мікіта Давідовіч нарадзіўся недалёка ад Хажова, у вёсцы Мойсічы. Вучыўся па накіраванні гаспадаркі ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце. Сёлета ўдзельнічаў ва ўборачнай кампаніі, культывацыі пасеваў, падвозіў на палі ўгнаенні.

– Мне як маладому спецыялісту налічваецца даплата, ёсць іншыя прэферэнцыі. Таму не шкадую, што выбраў сельскую гаспадарку, – падкрэсліў Мікіта Давідовіч.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ