Новости Молодечно и Молодечненского района

Прырода, суседзі і магазін

  • 2024-10-23 07:03:34
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Былая жыхарка Маладзечна Жанна ДАБРЫНІНА пяць гадоў таму купіла дом у Мойсічах. Паўнавартаснымі вяскоўцамі яны з мужам сталі месяц таму.

– Выбралі Мойсічы, бо населены пункт знаходзіцца блізка да горада, – адзначыла субяседніца. – Сюды зручна дабірацца. Ды і ўсе сучасныя выгоды ў наяўнасці: газ, электрычнасць, тэлефон. Дадайце сюды прыроду, свежае паветра, прысядзібны ўчастак, дзе можна вырошчваць садавіну і агародніну. А яшчэ выдатных суседзяў. Увогуле, вёска жывыя, дынамічная.

Жанна Дабрыніна адзначыла, што вялікай перавагай Мойсічаў з’яўляецца тое, што ў населеным пункце працуе магазін. Асартымент там шырокі, цэны на некаторыя тавары ніжэйшыя, чым у горадзе. Таму гэтым летам новыя вяскоўцы ў Маладзечне практычна не атаварваліся.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ