Новости Молодечно и Молодечненского района

Просім дапамогі ў жыхароў Хоўхлава

  • 2024-02-06 04:24:55

Канешне, мы выехалі на месца. Нас сустрэў акуратны прыпынак, на якім устаноўлена зручная лаўка. Дарэчы, і сцежкі былі расчышчаны, нават пяском пасыпаны. У горадзе не ўсе сцежачкі такія. Дах прыпынку накрыты шыферам, ён нідзе не разбіты. На жаль, я не сустрэла ніводнага жыхара вёскі, каб спытаць іх меркаванне пра рамонт. Канешне, у час дажджу, моцнага ветру і снегападу з-за канструкцыі прыпынку на людзей трапляюць і кроплі, і снег. Напэўна, гэта мела на ўвазе аўтар ліста, калі пісала, што рамонт выкананы дрэнна.

Калі вярнулася ў горад, я патэлефанавала намесніку загадчыка філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» ДРСУ №195 Сяргею Шапелю. Ён пацвердзіў, што іх прадпрыемства выконвала рамонт прыпынку. На маё пытанне, ці можна яго «зашыць», каб зрабіць больш зручным для пасажыраў, Сяргей Анатольевіч растлумачыў, што праект такі: да бетонных сцен нельга нічога дадаць. Увогуле, прыпынак вельмі моцны, таму знесці яго і паставіць іншы не мае сэнсу.

Старшыня Хажоўскага сельвыканкама Сяргей Шупляк таксама сказаў, што ДРСУ №195 заўсёды адгукаецца на просьбы аб дапамозе. Дарэчы, прыпынак ў Хоўхлаве не адзіны прыведзены ў парадак. Сяргей Віктаравіч удакладняе, што ён адноўлены, і дзякуе філіялу КУП «Мінскаблдарбуд» ДРСУ №195 за дапамогу.

Вось такое спрэчнае пытанне. Просім жыхароў вёскі Хоўхлава звязацца з рэдакцыяй і дапамагчы зразумець: як на самай справе яны лічаць, ці добры ў іх прыпынак?

Тэкст і фота: Людміла НЕХВЯДОВІЧ.