Яго фатаграфія будзе змешчана на раённую Дошку гонару.
— Працую на водазаборы «Крыніца», забяспечваю бесперабойную падачу вады спажыўцам, — гаворыць Мікалай Сяргеевіч. – Работа вельмі адказная. Трэба пастаянна сачыць за абсталяваннем, быць гатовым у любы момант ліквідаваць непаладкі. Наша прадукцыя — чыстая вада — здабываецца з дзесяці свідравін, глыбіня якіх ад 45 да 222 метраў. Вада адпавядае самым высокім стандартам якасці. Калі змена выпадае на святочныя дні, адказнасць узрастае, бо падача вады спажыўцам павялічваецца. Людзі наводзяць чысціню, рыхтуюцца да ўрачыстасцей.
Субяседнік падкрэсліў, што калектыў на водазаборы — гэта адна дружная каманда. Слесары, машыністы помпавых установак, іншыя спецыялісты заўсёды гатовы дапамагчы адзін аднаму. Ёсць сярод работнікаў ветэраны працы, якія перадаюць моладзі сакрэты майстэрства.
— Вельмі прыемна, што мой асабісты ўклад у развіццё народнагаспадарчага комплексу раёна ацэнены. Гэта добры стымул апраўдаць давер калектыву і працаваць яшчэ лепш. Маладым людзям раю выбіраць рабочыя прафесіі. Гэта ганарова, прэстыжна і перспектыўна.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.