Як расказалі мясцовыя жыхары, спірт на бровары выраблялі яшчэ прыкладна чвэрць стагоддзя таму. Потым вытворчасць спынілі. Каштоўная вадкасць падавалася з бровара па спецыяльным провадзе праз дарогу ў спіртасховішча. Яно было ўзведзена з бутавага каменю і таксама захавалася да нашага часу.
Побач з броварам, як тады патрабавала тэхналогія, знаходзіцца сажалка. Увесь гэты комплекс выклікае вялікую цікавасць у турыстаў. Фатаграфіі і відэа Дубраўскага бровара даўно «качуюць» на прасторах Інтэрнэту.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ