Новости Молодечно и Молодечненского района

Прапанаваць шырокі выбар прадуктаў па даступных цэнах

  • 2023-12-11 06:16:42
  • Алег Бяганскі

Сапраўды, ад гандлю ў многім залежыць, ці будзе багатым святочны стол, якія падарункі атрымаюць нашы блізкія і знаёмыя.

Ва ўніверсаме «Чыгуначны» ААТ «ДарАРЗ» гэта разумеюць, таму да свят рыхтуюцца старанна. Работнікі ўпрыгожылі ўжо гандлёвую залу, распрацавалі аўкцыённыя прапановы. Да кожнага пакупніка тут ставяцца з павагай.

-- Калектыў універсама стараецца ва ўсім дагадзіць пакупнікам, -- расказала загадчыца аддзела Іна Петрусевіч. -- Так будзе і ў святочныя дні. А яшчэ людзей абавязкова зацікавяць нашы акцыі. Па зніжаных цэнах можна будзе купіць мандарыны, падарункі ў каробках, некаторыя кансерваваныя прадукты. Што да чырвонай ікры, цана на яе і цяпер аўкцыённая.

P.S. Універсам «Чыгуначны» -- адзін з аб’ектаў гандлю, дзе прадаецца «Маладзечанская газета». І гэта яшчэ адна нагода наведаць магазін…

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.