Новости Молодечно и Молодечненского района

Прагулку сумяшчаем з трэніроўкай

  • 2024-11-05 07:13:06
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Турысту, які ўпершыню прыехаў у Аляхновічы, можа падацца, што ён трапіў у горны край. Вуліцы і завулкі населенага пункта, паўтараючы рысы рэльефу, то спускаюцца ўніз, то крута паднімаюцца ўгару.

– Жыхары аграгарадка прывыклі да гэтага, – расказала Таццяна Патапава (на фота), якая накіроўвалася да чыгуначнай станцыі. – Моладзь увогуле не заўважае гэту акалічнасць. А вось людзям старэйшага ўзросту бывае цяжкавата. Каб пешшу падарожнічаць па Аляхновічах, трэба сапраўды быць у спартыўнай форме.

Аграгарадок падзяляе на дзве часткі рэчка Уша, якая працякае ў нізіне. Уздоўж яе ідзе чыгунка. Як паведамілі мясцовыя жыхары, у межах населенага пункта ёсць толькі два афіцыйныя пешаходныя пераходы праз чыгуначныя пуці. Размешчаны яны блізка адзін ад аднаго. Іншы раз трэба пераадолець значную адлегласць, каб дайсці да іх і не парушыць правілы бяспекі.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ