Новости Молодечно и Молодечненского района

Поливать огороды можно, если установлен счетчик воды

  • 2018-06-22 08:12:21
  • Алег Бяганскі

Адказвае намеснік начальніка абанентнага аддзела КУП «Маладзечнаводаканал» Таццяна Курціна.

— Уладальнікам прыватных жылых дамоў, у якіх не ўстаноўлены прыборы ўліку вады, паліваць агароды з сістэмы цэнтральнага водазабеспячэння катэгарычна забараняецца, — падкрэсліла спецыяліст. – Калі такі факт зафіксаваны, аб’ём расходаванай абанентам вады вызначаецца па прапускной здольнасці трубы ўводу пры дзеянні на працягу 24 гадзін кожныя суткі пры хуткасці руху патоку вады 2 м/с на працягу 30 сутак. І плаціць за такі аб’ём (916 кубаметраў) давядзецца па тарыфе, які забяспечвае поўнае пакрыццё выдаткаў. На сёння гэта 808 рублёў.

Дарэчы, работнікі «Маладзечнаводаканала» праводзяць рэгулярныя рэйды, у час якіх выяўляюць самавольныя падключэнні да сістэмы цэнтральнага водазабеспячэння. Толькі за апошні месяц складзена больш за 20 актаў аб парушэннях.

З пачатку года 14 спажыўцоў пакараныя за пашкоджанне прыбораў уліку вады ці пломбаў на іх.
Што да другога пытання, то адпаведны радок з’явіўся ў сувязі з пераходам налічэнняў за паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення з выкарыстаннем рэспубліканскага праграмнага забеспячэння АІС «Разлік ЖКП». Плата налічваецца сыходзячы з аб’ёмаў спажытай халоднай і гарачай вады і тарыфу за кубаметр сцёкаў, якія адводзяцца ў каналізацыю. Аплату лепш праводзіць у адзін і той жа дзень кожнага месяца. Так прасцей укласціся ў штомесячны субсідзіруемы тарыф спажывання — 4,2 кубаметра на чалавека.  

Самавольнае падключэнне ліўневых выпускаў да сістэмы цэнтральнай гарадской каналізацыі забаронена.

Задавайце свае пытанні на электронный адрас molgaz123@gmail.com, і спецыялісты розных сфер адкажуць вам і іншым чытачам газеты.