Новости Молодечно и Молодечненского района

Персік – сапраўдны рыбацкі кот

  • 2025-05-19 06:45:00
  • Олег Беганский

Дакладней, не кот, а кошка. І з'явілася яна ў вопытнага рыбалова, фермера Сяргея Ермаковіча невыпадкова.

- Аднойчы наша сям'я адгукнулася на аб'яву аб тым, што гаспадары аддаюць кацянят у добрыя рукі, – паведаміў Сяргей Часлававіч. – На тэлефон нам выслалі фатаграфіі чатырох хвастатых гадаванцаў. Унук адразу выбраў аднаго з іх і заявіў, што нашага новага сябра будуць зваць Персік (па колеры шэрсці). Як аказалася, гэта была кошка.

Жыццё сярод заўзятых рыбаловаў паўплывала на характар гадаванца. Персік не баіцца вады. Ён заўсёды там, дзе ёсць улоў. Вельмі любіць дэгуставаць рыбу. Туліцца да людзей. Дарэчы, рыбалка добра ўплывае не толькі на хатніх любімцаў, але і на іх гаспадароў.

- На рыбалцы людзі маюць магчымасць супакоіцца, адпачыць, уз’яднацца з прыродай, – разважае субяседнік. – Прычым любяць пасядзець з вудай як мужчыны, так і жанчыны. Азарту хапае і ў моцнай паловы чалавецтва, і ў прыгожай. Такое баўленне часу карыснае для ўсіх.   

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ