Новости Молодечно и Молодечненского района

Пенсіянерам дапамагаюць сацыяльныя работнікі

  • 2024-02-07 05:04:37
  • Ірына Рабушка

Многім пажылым людзям дапамагае не толькі кіраўніцтва сельвыканкама, але і сацыяльныя работнікі раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Іх за жыхарамі вёсак замацавана 17.

Жыве адна ў Дземяшах і 81-гадовая Ірына Папова. Тры разы на тыдзень прыходзіць да яе сацработнік Святлана Папова. Яна дапамагае прыбрацца ў доме, прынесці ваду, дровы, купіць медыкаменты, аплаціць камунальныя паслугі. А Ірына Уладзіміраўна дзеліцца з ёю жыццёвай мудрасцю, успамінамі пра маладосць і пра тое, як шмат гадоў працавала ў сельскай гаспадарцы.

Ірына РАБУШКА
Фота: архіў Гарадзілаўскага сельвыканкама