Віншуем вас з Днём Канстытуцыі!
Асноўны Закон краіны гарантуе кожнаму з нас непарушныя правы і свабоды, служыць надзейнай апорай сацыяльнай справядлівасці і грамадзянскай згоды. Дзякуючы мудрасці і адказнасці беларускага народа, які на рэферэндумах пацвердзіў вернасць абранаму шляху, мы захавалі галоўныя каштоўнасці: мір, традыцыйную сям’ю, гістарычную праўду.
Сёння Рэспубліка Беларусь, абапіраючыся на фундаментальныя прынцыпы, замацаваныя ў Канстытуцыі, паступальна развіваецца, умацоўваючы свае пазіцыі як дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Яе асноўны арыенцір застаецца нязменным: стварэнне справядлівага і квітнеючага грамадства, дзе кожны грамадзянін адчувае сябе абароненым і мае магчымасць для поўнай самарэалізацыі.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў на карысць дзяржавы. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены гонарам за сваю краіну, упэўненасцю ў заўтрашнім дні і цеплынёй родных людзей.
Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, С.І. САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь