Новости Молодечно и Молодечненского района

Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна! Віншуем вас з Днём пажылых людзей!

  • 2025-10-01 09:05:00

Гэта свята – выдатная нагода выказаць шчырую ўдзячнасць пажылым людзям за мудрасць, жыццёвы вопыт і нястомны клопат аб будучыні нашых раёна і краіны.


Сёння дзяржава робіць усё, каб ваша жыццё было годным, напоўненым увагай і падтрымкай. Беларусь ганарыцца сваімі традыцыямі павагі да старэйшага пакалення, бо менавіта вы – захавальнікі мудрасці, працоўнай доблесці і сапраўднага патрыятызму. Вы абаранілі нас ад фашызму, паднялі краіну з пасляваенных руін, умацавалі яе магутнасць. Дзякуючы вашай стойкасці, адданасці Радзіме і нястомнай працы будавалася моцная, незалежная дзяржава, якой мы сёння ганарымся!

Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, дабрабыту, даўгалецця. Няхай вас атуляюць цеплынёй і ўвагай блізкія і калегі! Няхай кожны дзень прыносіць радасць, а гонар за нашу родную Беларусь сагравае сэрцы!
Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, С.І. САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь