Новости Молодечно и Молодечненского района

Паштальёны, конкурс для вас!

  • 2018-08-07 05:52:14
  • Отдел информации.

У верасні распачнецца падпісная кампанія на чацвёрты квартал. Мы, як заўсёды, спадзяёмся на падтрымку і зацікаўленасць работнікаў аддзяленняў паштовай сувязі. А каб іх заахвоціць, аб’яўляем конкурс «Лепшы паштальён – сябар «Маладзечанскай газеты». Па выніках падпіскі мы абавязкова ўзнагародзім, уручым прызы тым паштальёнам, якія забяспечылі нам найбольшую колькасць чытачоў.