Так лічыць жыхарка аграгарадка Аляхновічы Лідзія ШМАКАВА.
Калі пазнаёміўся з Лідзіяй Іванаўнай, яна прыбірала тэрыторыю ля сельвыканкама. Жанчына пераехала ў Аляхновічы больш за 40 гадоў таму. Працавала поварам у дзіцячым садзе, затым уладкавалася на мясцовую птушкафабрыку. На пенсіі яна не сядзіць склаўшы рукі. Цяпер наводзіць парадак у СДК і на прылеглай тэрыторыі.
– Людзі павінны жыць у чысціні і камфорце, – падкрэсліла субяседніца. – Ганаруся, што дапамагаю наводзіць парадак у населеным пункце. Прыемна, калі прахожыя адзначаюць маю работу. Упэўнена, што чысціня ў вялікай ступені залежыць ад саміх людзей.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ