-- Работы вядуцца ўласнымі сіламі. Для гэтага гаспадарка мае ўсё неабходнае, -- заўважыў Яўгеній Іванавіч. -- На пасяўной плануецца задзейнічаць чатыры энерганасычаныя трактары, іншую тэхніку. Каб на полі выключыць незапланаваныя прастоі, асаблівая ўвага надаецца якасці работ. Калі ўзнікне неабходнасць, на месца аператыўна выедуць спецыялісты-рамонтнікі.
Машынна-трактарны парк у гаспадарцы пастаянна папаўняецца. У апошні час паступілі чатыры новыя трактары МТЗ, кормараздатчык, культыватар, іншыя сродкі механізацыі сельскагаспадарчых работ. Дзякуючы гэтаму павышаецца эфектыўнасць вытворчасці, расце прадукцыйнасць працы.
Алег БЯГАНСКІ
Фота аўтара