Новости Молодечно и Молодечненского района

Падарункі для навучэнцаў каледжа

  • 2023-07-25 07:53:16
  • Алег Бяганскі

Дапамога была аказана дзякуючы рэлiгiйнай мiсiі «Дабрачыннае каталiцкае таварыства Карытас» Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii Рыма-каталiцкага Касцёла ў Рэспублiцы Беларусь. Перадалі падарункі браты Андрэй Жылевіч і Уладзіслаў Мінько з парафіі Святога Казіміра ў Маладзечне.

Як адзначыў Андрэй Жылевіч, Рыма-каталiцкі касцёл выступае за фарміраванне ў моладзі здаровага ладу жыцця. А заняткі спортам адыгрываюць у гэтым вялікую ролю. Калі малады чалавек любіць спорт, рэгулярна займаецца ім, ён зможа супрацьстаяць шкодным звычкам.

Дырэктар каледжа Алег Чараповіч падзякаваў за падарунак і падкрэсліў, што навучальны працэс у іх установе накіраваны на выхаванне гарманічнай асобы, развіццё ў навучэнцаў асабістых і прафесійных якасцей. Пры гэтым вялікая ўвага надаецца спорту.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.