Новости Молодечно и Молодечненского района

Пад апекай «дзіцячы сад» і «школа»

  • 2024-05-28 10:30:56
  • Олег БЕГАНСКИЙ

За плённую добрасумленную працу раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў АПК адзначыла мужа і жонку Міхаіла і Алену ГАНЧАРОВЫХ, а таксама Станіславаса ЦІЛЬВІКАСА, якія працуюць на МТФ «Слабодка».

Жывёлавод Міхаіл Ганчароў (на фота) з гэтай нагоды адзначыў, што і праца, і калектыў фермы яму падабаюцца. Пад яго апекай каля 250 цялят ва ўзросце ад 3 да 18 месяцаў (своеасаблівыя «дзіцячы сад» і «школа»). Усіх падапечных трэба накарміць, напаіць, прыбраць за імі. Аднак Міхаіл Аляксандравіч прывык да працы. Усё ў яго атрымліваецца выдатна.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ