Новости Молодечно и Молодечненского района

Навигационная система «Крокі на гукі» помогает в городе людям с инвалидностью

  • 2020-03-30 06:35:35
  • Людміла Цар

Дзейсным дапаможнікам для людзей з абмежаванымі магчымасцямі (невідушчых ці з паслабленым зрокам) становіцца гукавая навігацыйная сістэма «Крокі на гукі». Праект рэалізуецца сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны нашай краіны.


Пра сутнасць навігацыйнай сістэмы паведаміла старшыня вытворчай пярвічнай арганізацыі прадпрыемства «ЭНВА» ГА «БелТІЗ» Таццяна Саўчанка.

— На пэўны будынак, аўтобусны прыпынак, транспартны сродак мацуецца рэчавы інфарматар. Невялікі па памеры, але вельмі функцыянальны, ён здольны «давесці» невідушчага чалавека да патрэбнага пункта, дапамагае знайсці і адчыніць уваходныя дзверы, арыентавацца ў памяшканні. Для карыстання сістэмай на смартфоне павінен быць устаноўлены дадатак «BuzzPoint» і падключаны блютуз.

Сістэма працуе аналагічна аўтанавігатару. Чалавек актывізуе рэчавы інфарматар на
смартфоне. На адлегласці ад патрэбнага аб’екта ў пяцьдзясят метраў ці менш ён атрым-лівае гукавое паведамленне і знаходзіць аб’ект. Часцей інфарматар устанаўліваюць над уваходам у будынак, — расказвае Таццяна Аляксандраўна.

У Мінску сістэма прымяняецца на чыгуначным вакзале, у Нацыянальным аэрапорце, вуліцы Амуратарскай, дзе знахо-дзіцца цэнтральнае праўленне грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку». На вуліцы Максіма Танка пракладзены эксперыментальны маршрут, абсталяваны па сучасных нормах. Там не толькі пакладзена тактыльная плітка, але і размешчаны гукавыя інфарматары над рознымі аб’ектамі: банкам, паштовым аддзяленнем, кафэ.

Супрацоўнікі прадпрыемства «ЭНВА» атрымалі неабходную інфармацыю, у Мінску прынялі ўдзел у экскурсіі для людзей з інваліднасцю па зроку, навучыліся карыстацца сістэмай. Ёсць падставы меркаваць, што людзі не разгубяцца ў незнаёмым месцы.

«Крокі на гукі» – гэта першая беларуская гукавая навігацыйная сістэма, якая садзейнічае самастойнаму і бяспечнаму руху і мабільнасці людзей з праблемамі зроку.

Людміла ЦАР.
Фота: архіў Таццяны САЎЧАНКА.