Актыўныя, зацікаўленыя людзі залатога ўзросту прымаюць удзел у многіх мерапрыемствах, вядуць патрыятычную работу з моладдзю, наведваюць гурткі і клубы па інтарэсах, прапагандуюць здаровы лад жыцця.
— Наша арганізацыя аб’ядноў-вае 72 «пярвічкі», у якіх налічваецца больш за 15 тысяч чалавек, — расказвае старшыня раённага савета ветэранаў Таццяна Шафаловіч. — У мінулым годзе мы надалі асаблівую ўвагу рабоце на месцах. Вельмі важна, каб пажылыя людзі маглі сустракацца, разам бавіць час, займацца справамі па душы.
Папулярызацыі ветэранскага руху і новых форм работы спрыялі выязны семінар на базе Лебедзеўскага і Маркаўскага сельсаветаў, пашыраны выязны прэзідыум абласнога савета ветэранаў.
Сярод самых актыўных старшынь пярвічных арганізацый — Іван Нарэйка (Маркаўскі сель-савет), Валяр’ян Грачыха (Лебедзеўскі сельсавет), Любоў Сірыська (Красненскі сельсавет), Таіса Харук (Гарадоцкі сельсавет), Марына Мярзлікіна (ГКУП «Маладзечнавода-
канал»), Галіна Мацвеева (Маладзечанскі філіял ТАА «Кандытарская фабрыка «Слодыч»), Вольга Малярэвіч (пярвічная арганізацыя ветэранаў устаноў адукацыі), Аляксандр Дзвернік (філіял «Маладзечанскія электрычныя сеткі РУП «Мінскэнерга»), Леанід Баднарчук (Маладзечанскае аддзяленне ветэранаў КДБ «Гонар») і многія іншыя. Дарэчы, на пленуме, прысвечаным вынікам мінулага года, будуць адзначаны многія актывісты ветэранскага руху.
Таццяна Міхайлаўна прыводзіць шмат прыкладаў, калі ветэраны прыходзяць на дапамогу тым, каму жывецца цяжэй, хто застаўся адзін.
— У нашых радах нямала сапраўдных валанцёраў, і ў 2023 годзе мы маем намер больш увагі надаваць развіццю гэтага руху, — адзначае старшыня раённага савета ветэранаў.
Прыемна, што сярод лепшых валанцёраў вобласці і маладзечанка Святлана Кошалева, якая, да таго ж, адзначана ў намінацыі «Кветнік ля пад’езда» абласнога этапу конкурсу «Ветэранскае падвор’е». Трэцяе месца ў намінацыі «Кветкавая фантазія» гэтага конкурсу — у жыхаркі вёскі Мароські Наталлі Тукайла, якая стала пераможцам раённага этапу.
Акрамя таго, па выніках 2022 года сярод пярвічных арганізацый вобласці другое месца заняла пярвічная арганізацыя ветэранаў Маркаўскага сельсавета, якую ўзначальвае Іван Нарэйка. Ён узнагароджаны Падзякай старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камі-тэта.
У мінулым годзе прысвоена званне «Ганаровы ветэран» Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Святлане Маліноўскай, Ніне Шарыпавай, Паліне Вашкевіч, Аляксандру Дзверніку.
У нумары «Маладзечанскай газеты» за 17 снежня 2022 года была змешчана падрабязная інфармацыя «Дзе з карысцю правесці вольны час людзям залатога ўзросту?». Усяго там пазначана 46 гурткоў, клубаў, аб’яднанняў па інтарэсах і іншых фарміраванняў, якія дзейнічаюць у горадзе і сельскай мясцовасці. Выбар ёсць. Галоўнае — жаданне.
Інфармацыя аб мерапрыемствах ветэранскай арганізацыі пастаянна друкуецца на старонках нашай газеты. У мінулым годзе гэтай тэме прысвячалася больш за 90 матэрыялаў, што на 30 працэнтаў больш, чым у 2021-м.
— Акрамя таго, інфармацыю аб нашай рабоце можна прачытаць на старонцы «Для вас, ветэраны!» на сайце Маладзечанскага райвыканкама, на старонцы абласной арганізацыі ветэранаў на сайце Мінскага аблвыканкама, — адзначае Таццяна Шафаловіч і запрашае людзей залатога ўзросту больш актыўна далучацца да ветэранскага руху.
Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.