Будучыя медыкі не па чутках разумеюць, што такое боль страты і незагойныя раны, таму з асаблівым трапятаннем ставяцца да тэмы вайны і міру. Акрамя выкладання спецыяльных дысцыплін, педагогі каледжа вядуць маштабную выхаваўчую работу і далучаюць навучэнцаў да цікавых праектаў. Ужо не першы год дружны калектыў установы сябруе з былой вязніцай канцлагера «Азарычы» і жыхаркай нашага горада Тамарай Бычок. Яна прыходзіць на асветніцкія заняткі да навучэнцаў, а тыя не забываюць наведваць Тамару Яўгеньеўну дома. Будучыя медыкі актыўна ўдзельнічаюць у шматлікіх патрыятычных мерапрыемствах у каледжы, раёне і за яго межамі, бываюць у славутых месцах і месцах памяці. У гэтым навучальным годзе ва ўстанове распачалі цікавы праект «Іх імёнамі названы вуліцы», дзякуючы якому знаёмяць іншагародніх навучэнцаў з адметнымі землякамі і слыннымі сынамі беларускай зямлі.
Тэкст і фота: Ірына РАБУШКА.