Як вызначыць сорт круп, толькі дакрануўшыся да іх? Або гуляць у дартс, калі не бачыш мішэні? Аказваецца, гэта і многае іншае магчыма. Такія ўменні паказалі ўдзельнікі конкурсу «Асенні калейдаскоп», што прайшоў на ўнітарным прадпрыемстве «Энва» ГА «БелТІЗ».
А як зразумець іншага чалавека, калі не адчуваеш тое ж, што і ён? Конкурсныя заданні выконвалі людзі, якія дрэнна бачаць або не бачаць зусім, і відушчыя.
Усяго спаборнічала пяць каманд. Людзі з інваліднасцю па зроку былі ў кожнай з іх. Для першага этапу ўдзельнікі падрыхтавалі пяціхвіліннае выступленне па радыё. Так каманды вучыліся прэзентаваць сябе, паказваць свае заслугі. У сучасным жыцці гэты навык дапамагае канкурыраваць пры пошуках работы, упэўнена адчуваць сябе ў калектыве.
Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за суботу, 2 лістапада.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.