Лілія Арамаўна з’яўляецца настаўнікам па класе фартэпіяна. Дзеці з задавальненнем ходзяць на яе заняткі. Шчырасць і добразычлівасць маладога настаўніка (ёй 31 год) дапаўняюць выдатныя прафесійныя якасці. Сярод яе навучэнцаў ёсць пераможцы раённых, абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных конкурсаў.
-- Я ганаруся кожным вучнем, а іх перамогі ўспрымаю як вынік сумеснай працы, -- дзеліцца сакрэтам поспехаў суразмоўца. -- Сярод значных дасягненняў назаву некалькі. Мацвей Калінько стаў фіналістам міжнароднага конкурсу «Музыка надзеі», Кацярына Беламызава была адной з лепшых у Санкт-Пецярбургу. Словы падзякі адрасую бацькам, якія падтрымліваць і сваіх дзяцей, і іншых удзельнікаў.
Адміністрацыйная работа выкладаць не перашкаджае. Цяпер у Ліліі Хачатуравай восем вучняў рознага ўзросту.
-- Без музыкі не ўяўляю жыцця, -- усміхаецца настаўніца.
Любоў да фартэпіяна ў яе з маленства. Лілія Арамаўна закончыла Маладзечанскую музычную школу, многія цяперашнія калегі былі яе выкладчыкамі. З удзячнасцю гаворыць педагог пра Сяргея Юльянавіча Шпадарука, Ірыну Васільеўну Навумаву, якія шмат гадоў вучылі яе. Менавіта іх імкненне перадаць свае навыкі і прывіць любоў не толькі да фартэпіяннай музыкі, але і да культуры роднай Беларусі, яна захавала і беражліва перадае наступнаму пакаленню музыкантаў.
Валянціна ДАЎБЕНКА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.