Нагадаем, што гэта адзінае «нераскіданае гняздо» паэта: дом захаваўся з таго часу, як малады Купала ў 1906-1907 гадах наймаў тут пакой, працуючы памочнікам вінакура на бровары.
Як расказала загадчыца філіяла Святлана Ціс, музейная экспазіцыя будзе поўнасцю адноўлена. Захаваецца яе самая цікавая частка – пакой паэта, які вяртае нас у пачатак мінулага стагоддзя, у той час, калі Пясняр напісаў свой знакаміты верш «А хто там ідзе?», іншыя творы з першага зборніка «Жалейка». Частка экспазіцыі будзе прысвечана тагачаснаму быту мясцовых жыхароў. Цікавых экспанатаў назапашана нямала, адзін з іх – самае старажытнае піяніна ў Беларусі. Плануецца, што адноўленую экспазіцыю можна будзе ўбачыць вясной, з надыходам актыўнага турыстычнага сезона.
А пакуль частка экспанатаў дэманструецца ў старажытным свірне, які з’яўляецца помнікам архітэктуры.
Анжаліка КРУПЯНЬКОВА