Новости Молодечно и Молодечненского района

Молодечненский район готовится к переписи населения

  • 2018-07-24 09:19:17
  • Алег Бяганскі

Гэта адзначыла старшыня Красненскага сельвыканкама Валянціна Кісель.

— Старастам усіх 28 населеных пунктаў на тэрыторыі сельсавета выдадзены памяткі аб неабходнасці пазначэння дамоў інфармацыйнымі шыльдамі, — гаворыць Валянціна Мікалаеўна. – Адпаведная інфармацыя даведзена да жыхароў вёсак. Не забытыя і ўладальнікі дачных домікаў (такіх у нас налічваецца 720). Суб’ектам гаспадарання пастаўлена задача да жніўня прывесці ў парадак інфармацыйныя шыльды і аншлагі. Такім чынам перапісчыкі, якія пастукаюцца літаральна ў кожныя дзверы, будуць дакладна ведаць нумары дамоў і назвы вуліц, на якіх яны размешчаны.

Субяседніца таксама падкрэсліла, што да перапісу актыўна рыхтуюцца камунальнікі і дарожнікі. За сродкі сельвыканкама выраблены аншлагі з назвамі вуліц, якія ўстанаўліваюцца ў іх пачатку і канцы. Прыводзяцца ў парадак шыльды з назвамі населеных пунктаў. Абазначаюцца нумары пад’ездаў у шматкватэрных дамах.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.