Новости Молодечно и Молодечненского района

Молодечненский Мистер Студент -- Денис Пашкович (фото)

  • 2018-03-01 09:45:01
  • Ірына Рабушка

У асноўную барацьбу за тытул пераможцы ўступілі Дзяніс Пашковіч (навучэнец гандлёва-эканамічнага каледжа), Яўгеній Кароль (з політэхнічнага), Аляксандр Цузаноўскі (з медыцынскага) і Ілья Баруноў (з Беразінскага аграрна-тэхнічнага ліцэя). Усяго было шасцёра ўдзельнікаў.

Сярод журы былі выключна прадстаўніцы прыгожага полу з Палаца культуры, школы-студыі моды Сяргея Нагорнага, Маладзечанскага рэгіянальнага турыстычнага цэнтра і інш.

Хлопцы змагаліся ў конкурсах «Стань зоркай», «Эрудыт», «Патрыёт», «Казачныя метамарфозы».

У выніку «Містарам студэнтам» названы Дзяніс Пашковіч. Яму і ўручаны галоўны прыз – экскурсійная паездка ў Львоў.

«Віцэ-містар» — Ілья Баруноў, «Містар крэатыў» — Аляксандр Цузаноўскі, «Містар стыль» — Яўгеній Кароль. У якасці падарункаў усе фіналісты атрымалі прызы, сярод якіх білеты ў забаўляльныя ўстановы і ўстановы хуткага харчавання, абанементы ў фітнес-цэнтр.

За раялем «Містар студэнт» Дзяніс Пашковіч. Разам з ім сапернікі па конкурсе Ілья Баруноў, Аляксандр Цузаноўскі і Яўгеній Кароль.




Поўнасцю матэрыял -- у "МГ" за сераду, 28 лютага.

Фота: Аляксей Платко.