Новости Молодечно и Молодечненского района

Многодетным семьям Молодечненщины окажут помощь к 1 сентября

  • 2018-08-01 06:40:38
  • Отдел информации.


Загадчыца аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання раённага тэрытарыяльнага цэнтра па сацабслугоўванні насельніцтва Вольга Татун расказвае, што грашовая дапамога выплачваецца на кожнага з дзяцей, якія займаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй (школах, гімназіях) і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні сярэдняй адукацыі). Навучэнцы ліцэяў і каледжаў у гэтую катэгорыю не ўваходзяць.

Сёлета на адно дзіця будзе выплачвацца 50 рублёў. Плануецца аказаць дапамогу 1275 мнагадзетным сем’ям, у якіх выхоўваюцца 2714 дзяцей-навучэнцаў.

Для своечасовага атрымання дапамогі адзін з бацькоў павінен звярнуцца з заявай у раённы тэрытарыяльны цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва. Таксама неабходна прадставіць даведку з места вучобы дзяцей, ксеракопію пашпарта аднаго з бацькоў (заяўніка), пасведчанне мнагадзетнай сям’і.

Дакументы прымаюцца з 30 ліпеня па 20 жніўня 2018 года з 8.00 да 17.00 (перапынак на абед з 13.00 да 14.00) па адрасе: вул. Таўлая, 4, каб. 101, 105. Тэл. для даведак 77-17-62, 77-73-13. Па суботах (4, 11 і 18 жніўня) дакументы прымаюцца з 9.00 да 13.00.