– Да мяне звяртаюцца і мужчыны, і жанчыны, – гаворыць майстар. – Прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва найбольш часта аддаюць перавагу прычоскам «цэзар» і «кроп». У жанчын папулярныя стрыжкі ў стылі «піксі», а таксама розныя варыянты прычосак на доўгіх валасах. Абслугоўваю ў асноўным вяскоўцаў. У цёплы сезон цырульню наведваюць дачнікі.
Паслугамі Алены Палянскай карыстаюцца жыхары Аляхновічаў, Дубрава, Раманаў, Баяр, іншых населеных пунктаў. Многія наводзяць прыгажосць у яе шмат гадоў. Усім кліентам майстар шчыра рада. Кожнага абслугоўвае па вышэйшым разрадзе.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ