Новости Молодечно и Молодечненского района

«Маладзечанская газета» -- вне конкуренции

  • 2018-08-01 11:10:18
  • Анжаліка Крупянькова



Па выніках падпісной кампаніі на другое паўгоддзе яна ўвайшла ў чацвёрку паштальёнаў раёна, якія аформілі падпіску на найбольшую колькасць экзэмпляраў «Маладзечанскай газеты». У гэтым квартале  Святлана Уладзіміраўна дастаўляе наша выданне ў 141 дом. У знак прызнання за папулярызацыю «МГ» мы былі рады ўручыць ёй падзячнае пісьмо, сувеніры з фірменнай сімволікай.

Каб застаць Святлану, мы прыехалі на пошту з самай раніцы. Разабраўшы перыёдыку, акуратна склаўшы яе ў вялікую сумку, паштальён, як звычайна, села на веласіпед і пачала штодзённы аб’езд сваіх вуліц і вёсак. Гэта Цюрлі, Куклаўшчына, Вярхоўка і яе родная вёска Вязавец, дзе яна вырасла і засталася жыць і ў якой з’яўляецца старастам. Не толькі свежыя навіны, пісьмы дастаўляе аднавяскоўцам, але і дапамагае вырашаць розныя пытанні. Мінулым летам прымала актыўны ўдзел у падрыхтоўцы свята вёскі, у якой жыве шмат такіх жа працавітых і неабыякавых людзей, як і яна.  

Паштальён заўважае, што ўгаворваць падпісацца на «раёнку» не трэба: мясцовыя навіны цікавыя ўсім. Ёсць, праўда, тыя, хто аддае перавагу інтэрнэту. Але большасць сельскіх жыхароў любіць пагартаць газетныя старонкі, выразаць і захаваць на памяць матэрыялы, якія іх зацікавілі.

— Што людзі гавораць пра нашу газету? Якія тэмы іх цікавяць? – спыталі мы ў Святланы Прудніковіч і яе калег начальніка аддзялення паштовай сувязі Яніны Багушэвіч, паштальёна Алы Корсак, якія найбліжэй да нашых чытачоў, сустракаюцца з імі штодня.

— Адны навіны любяць, чытаюць матэрыялы пра тых, каго ведаюць.  Іншыя найперш цікавяцца, каго з юбілеем віншуюць і хто памёр. Некаторыя чытачы, асабліва пажылыя, робяць заўвагу, што рэкламы за-
шмат. Але ж мы разумеем, што газета за кошт яе жыве. Больш маладыя, наадварот, найперш рэкламны дадатак разгортваюць з аб’явамі аб паслугах, продажы, вакантных рабочых месцах, — расказваюць работнікі пошты.

Мы вельмі ўдзячныя гэтым жанчынам за дапамогу ў распаўсюджванні нашага выдання. Усяго ў зоне абслугоўвання пошты «МГ» атрымліваюць 254 падпісчыкі. Да слова, нашу газету на аддзяленні сувязі можна не толькі выпісаць, але і купіць.

— Мне асабіста падабаецца чытаць матэрыялы пра знаёмых людзей. Іншы раз ведаеш чалавека шмат гадоў, а толькі дзякуючы газеце адкрываеш яго па-новаму, — выказвае сваё меркаванне Яніна Багушэвіч.
І просіць успомніць добрым словам на старонках газеты сваіх былых калег Ганну Паначэўных і Веру Аноп, якія шмат гадоў адпрацавалі на пошце, цяпер на заслужаным адпачынку. Пакаленні змяніліся, але лепшыя традыцыі захоўваюцца, як і дзесяцігоддзі таму, паштальёны стараюцца выканаць сваю работу якасна, хутка, своечасова даставіць людзям карэспандэнцыю.

Жанчыны не утойваюць, што з кожным годам афармляць падпіску ўсё больш складана. Без перабольшвання, стараюцца зайсці ў кожны дом:

— Нашы вёскі размешчаны непадалёк ад горада, многія маладыя сем’і ў іх будуюцца. Як толькі ўбачым, што ў новым доме на вокнах занавескі павесілі і  гаспадары там пасялі-
ліся, так і ідзём знаёміцца, прапануем газеты, часопісы выпісаць. І людзі адгукаюцца, вешаюць паштовыя скрынкі, становяцца падпісчыкамі і пастаяннымі чытачамі.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.