Новости Молодечно и Молодечненского района

Маладзечанскія ракі абжываюць Навагрудскі раён

  • 2019-06-03 06:55:21
  • Алег Бяганскі

Шыракапалы рак занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Яшчэ больш, віду пагражае знікненне ва ўсім свеце. Адзіны спосаб захаваць гэтых насельнікаў вадаёмаў — даць ім новыя месцы пражывання.

Лавілі «чырванакніжнікаў» і рыхтавалі іх да пераезду работнікі навукова-вытворчага цэнтра па біярэсурсах (НВЦпБ) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вучоныя размясцілі ў вадаёме спецыяльныя садкі-ракалоўкі. Такія здаўна выкарыстоўваюцца на Палессі. Прынадай было мяса рыбы.

Паколькі ракі актыўныя ў цёмны час сутак, даставалі іх раніцай. Колькасць асобін адразу падлічвалася, самцы аддзяляліся ад самак.

Большасць злоўленых экзэмпляраў дасягнула трохгадовага ўзросту. Некаторыя самкі насілі на брушку ікру. Лічынкі з такіх ікрынак вылупяцца ўжо ў Навагрудскім раёне. Гэта паспрыяе адаптацыі і станаўленню новай папуляцыі.

Прадстаўнікі ракападобных выдатныя індыкатары чысціні вадаёмаў. Яны ўносяць уклад у ачыстку рэк і азёр, калі ядуць загінулых жывёл.

Ракі трапілі ў Еўропу ў 1860-я гады. У канцы мінулага стагоддзя новы від дабраўся да Беларусі. Упершыню ён быў знойдзены ў Нёмане і яго прытоках на тэрыторыі Гро-
дзенскага раёна. Сёння «амерыканцаў» знаходзяць ужо ля Смаргоні. Там, дзе яны з’яўляюцца, іншыя віды ракаў знікаюць. Адзіны спосаб захаваць таго ж шыракапалага рака – стварыць як мага больш новых папуляцый у месцах са спрыяльнымі ўмовамі для яго пражывання. Адно з такіх — возера Літоўка ў Навагрудскім раёне.

— Людзі не павінны займацца перасяленнем ракаў па сваёй ініцыятыве, — уступіў у размову навуковы супрацоўнік НВЦпБ Дзмітрый Малаткоў. — Па неасцярожнасці і няведанні яны могуць занесці ў  вадаём ракавую чуму і такім чынам нашкодзіць прыродзе.

Фота: Алег БЯГАНСКІ.

Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за суботу, 1 чэрвеня.