Новости Молодечно и Молодечненского района

Майстар і Маргарыта

  • 2024-08-07 08:49:00
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Сёлета каманду аднаго з камбайнавых экіпажаў СУП «Хажоваагра-2009» складаюць работнік гаспадаркі Уладзімір СІЛЯЎСКІ і студэнтка Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Маргарыта БАНДАРЭНКА.

– У кожнага члена экіпажа свае задачы, – гаворыць Уладзімір Мікалаевіч. – З работай спраўляемся добра. У пагодлівы дзень намалочваем да 150 тон збожжа. Віды на ўраджай неблагія. Галоўнае, каб не падвяло надвор’е.

Для камандзіра экіпажа гэта жніво сёмае. Двойчы ён пераадольваў тысячны рубеж у намалоце збожжавых і зернебабовых. Маргарыта ў камбайнавы экіпаж увайшла ўпершыню. Яна праходзіць у гаспадарцы вытворчую практыку. Дзяўчына вырашыла дапамагчы сельскагаспадарчаму прадпрыемству ўбраць ураджай, а заадно зарабіць грошай.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ