Новости Молодечно и Молодечненского района

Лявонцій Козел апісваў жыццё вяскоўцаў

  • 2024-05-28 10:34:49
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Часам здараецца, што чалавек, з якім выпадкова сустрэнешся, мае дачыненне менавіта да тваёй біяграфіі. Такім новым знаёмым для мяне стаў Лявонцій КОЗЕЛ (на фота). Знаёмства адбылася ў Хоўхлаве.

– Раней, калі жыў у Васькаўцах, быў пазаштатным карэспандэнтам газеты «Святло камунізму» (такую назву раней мела «Маладзечанская газета»), – паведаміў Лявонцій Уладзіміравіч. – Было гэта ў 60-я гады мінулага стагоддзя. У матэрыялах апісваў жыццё землякоў, іх працоўныя дасягненні. Калі наладжвалася работа прадпрыемства міжраённай сельгастэхнікі, займаў пасаду галоўнага энергетыка, адказваў за абсталяванне (на базе вытворчасці было створана ЗАТ «Амкадор-Унікаб», на якім аўтару радкоў таксама давялося працаваць).

Лявонцій Козел ужо доўгі час на заслужаным адпачынку. З Хоўхлавам яго звязвае многае. Тут на мясцовых могілках пахаваны сваякі. Адсюль ідуць яго карані. У населеным пункце Лявонцій Уладзіміравіч нядаўна купіў дом.

– Хоўхлава – прыгожы, дагледжаны аграгарадок. Асабліва прывабны ён летам, – адзначыў мужчына.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ