Новости Молодечно и Молодечненского района

Лучший железнодорожник Беларуси работает в Молодечно

  • 2019-06-10 11:39:27
  • Алег Бяганскі

— Дыспетчар манеўровы – як дырыжор на чыгуначнай станцыі, — гаворыць Аляксандр Валер’евіч. – Мая задача – кіраваць фарміраваннем, адпраўленнем і прыёмам грузавых паяздоў. Для гэтага трэба ўлічваць станцыю прызначэння вагонаў, прыярытэтнасць саставаў і гэтак далей. Ад мяне залежаць графік руху цягнікоў, колькасць вагонаў у саставе, які з іх куды накіраваць пад пагрузку або выгрузку, наколькі хутка груз будзе дастаўлены заказчыку.

Трэба сказаць, што менавіта дыспетчар задае рытм работы змены. Да яго сцякаецца ўся інфармацыя па станцыі. Каманды падаюцца па ўсіх каналах – тэлефоне, рацыі, гучнай сувязі.

Як падкрэсліў субяседнік, чыгуначны вузел Маладзечна з’яўляецца эканамічным сэрцам усяго рэгіёна. Ён абслугоўвае сотні прадпрыемстваў і арганізацый. Праз яго праходзяць дзясяткі тысяч тон грузаў, у тым ліку транзітных. Вось чаму вельмі важна забяспечваць стабільную работу гэтага складанага механізма.

— Чыгуначныя перавозкі пастаянна ўдасканальваюцца. Павялічваецца хуткасць паяздоў і іх вага. У Маладзечне прымаюць і фарміруюць саставы ў сто і больш вагонаў, а таксама працуюць з такімі важнымі і каштоўнымі грузамі, як абсталяванне для Беларускай АЭС. Пры гэтым пастаянна ўзрастае адказнасць за даручаную справу. Дробязей у нашай рабоце няма, – зазначыў Аляксандр Дуйноў.

Прафесію чыгуначніка перадавік вытворчасці абраў невыпадкова: на станцыі Мала-
дзечна працаваў яго бацька Валерый Іванавіч, тут працуе і старэйшы брат Сяргей.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.