Да віноўнікаў урачыстасці са шчырымі словамі звярнуліся прадстаўнікі абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, структурных падраздзяленняў. Да віншаванняў далучылася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч. Парламентарый падкрэсліла, што сацыяльная абарона грамадзян сярод прыярытэтных у нашай краіне.
Дэпутат асабіста адзначыла Марыну Ждановіч, якая 15 гадоў працуе сацыяльным работнікам у раённым цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва. Намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Актанаровіч пажадаў, каб сацыяльная служба магла абараніць і падтрымаць усіх, хто мае ў гэтым патрэбу.
Лепшых работнікаў галіны ўрачыста адзначылі з нагоды адметнай даты. Прыгожую праграму падрыхтавалі спецыялісты культурна-забаўляльнага аддзела Палаца культуры.
Чытайце таксама: Пяць гадоў працуе сацработнікам у раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ганна Мілошавіч.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.