Новости Молодечно и Молодечненского района

Лідскія замалёўкі

  • 2019-10-18 11:19:36
  • Анжаліка Крупянькова

Шыкоўны падарунак зрабіў для сябе калектыў рэдакцыі з нагоды 80-годдзя газеты: мы пабывалі на экскурсіі на Гродзеншчыне — у гарадах Ліда і Бярозаўка. Тым, хто туды яшчэ не даехаў, вельмі раім правесці там выхадны дзень: дарога недалёкая, усяго 140 кіламетраў, траса выдатная, экскурсіі надзвычай цікавыя і пазнавальныя.

Падымем бакалы за тых, хто іх стварыў!

Многія з нас карыстаюцца шкляным посудам шклозавода «Нёман», які знаходзіцца ў дзесяцітысячным гарадку Барозаўка, што на левым беразе Нёмана. Хрустальныя бакалы, шык савецкай эпохі і страшэнны дэфіцыт, і цяпер стаяць на бачным месцы ў нашых секцыях. Пасля экскурсіі на шклозавод мы ўспрымаем іх зусім па-іншаму. Уявіце сабе: кожны выраб у працэсе вытворчасці праходзіць праз 26 пар рук!

У музеі шклозавода мы патрымалі ў руках узоры першай прадукцыі, што датуецца 1830 годам. Як вы думаеце, што гэта? Піўныя бутэлькі – менавіта іх пачаў выпускаць памешчык Ленскі на сваёй маленькай гуце, бо на той час у Лідзе ўжо ва ўсю варылі піва. Брэнд «Нёман» стварыў наступны гаспадар завода – Юліус Столе, дынастыі якога прадпрыемства належала да 1939 года...

Лідскі замак

Гэта першы каменны замак абароннага тыпу ў Беларусі. І адзін з самых вялікіх: яго ўнутраны двор 80 на 80 метраў, таўшчыня сцен – 1,5-2 метры, вышыня – 12 метраў. Па яго ўзоры, дарэчы, пазней пабудавалі Мірскі замак. У свой час галоўную гістарычную каштоўнасць Ліды малявалі Напалеон Орда і Язэп Драздовіч, іх малюнкі і дапамагалі ў рэстаўрацыі замка. А ўзвялі яго ў 1323 годзе па загадзе князя Вялікага Княства Літоўскага Гедыміна для аховы зямель ад набегаў крыжаносцаў.

Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за суботу, 19 кастрычніка.