Новости Молодечно и Молодечненского района

Красный Крест объявил кампанию «Дети идут в школу». Молодечно присоединяется

  • 2018-08-09 06:26:59
  • Вячаслаў Табулін

Традыцыйна ў рамках акцыі валанцёры Маладзечаншчыны арганізуюць збор школьнага адзення і абутку, канцылярскіх, спартыўных тавараў, навучальных дапаможнікаў і іншых рэчаў, неабходных дзецям з маламаёмных сем’яў.

Старшыня раённай дабрачыннай арганізацыі Яўгенія Русецкая нагадала, што гаворка ідзе не толькі аб шматдзетных, няпоўных сем’ях, але і аб тых, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, а таксама сем’ях вымушаных перасяленцаў.

-- Збіраем усё, -- адзначыла Яўгенія Аляксандраўна. -- Адзенне ў добрым стане, рукзакі, абутак. Для збору школьных прылад і канцтавараў ва ўнівермагу, магазінах «Спадчына», «Багет» устанавілі папяровыя скрыні. Спадзяюся, што як і ў мінулыя гады, усе разам мы дапаможам маленькім жыхарам, якія маюць у тым патрэбу, сабяром усё неабходнае, каб яны разам з іншымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі ўпэўнена адчувалі сябе на школьнай лінейцы 1 верасня.

Адрас аддзялення Чырвонага Крыжа: Маладзечна, вул. Прытыцкага, 7.