Новости Молодечно и Молодечненского района

Калі шэфы моцныя

  • 2024-05-28 12:56:26
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Намеснік дырэктара Беразінскага аграрна-тэхнічнага каледжа Васілій САМАЛЬ упэўнены, што моцнае і паспяховае прадпрыемства АПК спрыяе рашэнню розных пытанняў у сельскіх населеных пунктах. У якасці прыклада ён прыводзіць ААТ «Гарадзілава».

– У гаспадарцы працуюць многія мясцовыя жыхары, выпускнікі каледжа, – гаворыць Васілій Канстанцінавіч. – Маладыя людзі атрымліваюць добрую заработную плату. Адбываецца замацаванне кадраў у сельскай мясцовасці.

Гаспадарка дае магчымасць праходзіць на яе базе вытворчую практыку. У выніку будучыя спецыялісты пераймаюць перадавы вопыт, знаёмяцца з сучаснай тэхнікай і тэхналогіямі. Акрамя таго, таварыства дапамагае навучальнай установе павысіць матэрыяльную аснашчанасць.

Населеныя пункты таксама ў выйгрышы. Гэта тычыцца дапамогі ў добраўпарадкаванні, іншых аспектаў. Такім чынам, калі гаспадарка перадавая, багацее і дынамічна развіваецца ўся тэрыторыя.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ
Васілій Самаль раней сам працаваў у мясцовай гаспадарцы